24 красавiка 2024, Серада, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт расейскага газу для Украіны складзе $252

6
Кошт расейскага газу для Украіны складзе $252

Расейскі газ у чацвёртым квартале будзе каштаваць Украіне $252 за тысячу кубоў, але яшчэ магчымая зніжка ўрада РФ.

Кошт расейскага газу для Украіны ў чацвёртым квартале знізіцца да 252 даляраў за тысячу кубаметраў з 287,18 даляра. Пра гэта паведаміў кіраўнік Газпрама Аляксей Мілер, піша "Прайм".

Ён адзначыў, што сума магчымай зніжкі ад урада РФ яшчэ не вызначаная і стане вядомая бліжэй да пачатку гэтага квартала.

"Будзем, вядома, арыентавацца на кошты ў сумежных еўрапейскіх дзяржавах. Сказаць пра тое, якая можа быць дадзеная зніжка ва ўмовах высокай валацільнасці, у прынцыпе сёння яшчэ нельга, але да моманту пачатку паставак у чацвёртым квартале, вядома, такая пастанова з боку Расеі будзе прынятая", - сказаў Мілер.

Ён удакладніў, што "кошт паводле формулы для Украіны на чацвёрты квартал - 252 даляры".

Мілер падкрэсліў, што Газпрам працуе з Украінай "строга паводле кантракту, які быў падпісаны ў 2009 годзе". "Ніякіх змяненняў у формулу кошту ўносіцца не будзе, гэта абсалютна рынкавы кошт, падпісаным кантрактам прадугледжана магчымасць зніжкі, зніжка даецца за кошт экспартнай мыты", - адзначыў кіраўнік Газпрама.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках