20 красавiка 2024, Субота, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны падлетак раз'язджаў па Менску на квадрацыкле

7
П'яны падлетак раз'язджаў па Менску на квадрацыкле

Паводле вынікаў медыцынскай экспэртызы ў крыві школьніка было 0,31 праміле алкаголю.

Праваахоўнікі ўночы 29 жніўня на 2-м Дражненскім завулку затрымалі 15-гадовага жыхара сталіцы, які ў нецвярозым стане кіраваў квадрацыклам, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Як распавяла старэйшая інспектарка агітацыі і прапаганды ДАІ Партызанскага раёна Таццяна Спадабаева, адказваць за дзеянні падлетка будуць бацькі – на іх супрацоўнікі інспекцыі ў справах непаўналетніх склалі пратаколы.

Самога парушальніка нельга пакараць, бо ён не дасягнуў узросту прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці. Аднак пасля разгляду матэрыялаў справы камісіяй, магчыма, будзе разглядацца пытанне аб пастаноўцы падлетка на прафілактычны ўлік у ІСН.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках