25 красавiка 2024, Чацвер, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка пасмяротна ўзнагародзіў загінулых ад гранаты пад Радай нацгвардзейцаў

Парашэнка пасмяротна ўзнагародзіў загінулых ад гранаты пад Радай нацгвардзейцаў
Пятро Парашэнка

Пасмяротна ордэнам узнагароджаныя старшы салдат Ігар Дзябрын, жаўнеры Аляксандр Косцін і Дзмітрый Сластнікаў.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўзнагародзіў вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі, якія загінулі ў сутыкненнях пад Вярхоўнай Радай 31 жніўня ад выбуху гранаты, ордэнам За мужнасць III ступені пасмяротна, піша Новое время.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта адпаведны ўказ Парашэнка падпісаў сёння, 1 верасня.

Паводле тэксту ўказа пасмяротна ордэнам узнагароджаны старшы салдат Ігар Дзябрын, жаўнеры Аляксандр Косцін і Дзмітрый Сластнікаў.

Акрамя таго, гэты ордэн атрымалі жаўнеры Дацюк Багдан Віктаравіч і старшы жаўнер Віталь Шыян.

Гэтым жа ўказам Парашэнка ўзнагародзіў медалём За вайсковую службу Украіне пяцёх жаўнераў і пяцёх афіцэраў.

Раней Пятро Парашэнка заявіў пра свой намер звярнуцца да ўрада з прапанова прысвоіць байцам Нацгвардыі, якія загінулі ў выніку выбуху ля сцен Рады, статус аналагічны ўдзелу ў АТА.

Паведамлялася таксама, што кіраўнік ГПУ Віктар Шокін заявіў аб атрыманні новых звестак, якія дазваляюць разглядаць трагедыю пад Радай як тэракт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках