23 красавiка 2024, aўторак, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як змянілася ўкраінскае войска за год вайны з Расеяй

1
Як змянілася ўкраінскае войска за год вайны з Расеяй
Фота: AP

З 1 жніўня мінулага года падвоеная колькасць асабовага складу УСУ, артылерыйскіх сістэм і баявых самалётаў, колькасць РСЗА павялічаная ўтрая.

Прэс-служба Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны паказала, як змяніліся ўкраінскія войскі з 1 жніўня 2014 да 29 жніўня 2015 года. Адпаведная Інфаграфіка апублікаваная на старонцы Генштаба ў «Фэйсбуку».

Колькасць брыгад за мінулы год павялічылася з 8 да 25, колькасць батальёнаў - з 50 да 150. Асабісты склад украінскага войска з улікам рэзерву цяпер налічвае 73 тыс чалавек, год таму было 32 тыс.

Колькасць танкаў узрасла з 210 да 360, яны адведзеныя ад лініі фронту згодна з менскімі дамоўленасцямі. Колькасць баявых браніраваных машын узрасла з 900 да 1400. Колькасць рэактыўных сістэм залпавага агню (РСЗА) павялічана з 80 да 230, яны таксама адведзены згодна Менску-2. Артылерыйскія сістэмы і мінамёты калібра звыш 100 мм: было 450, стала 800, таксама адведзены.

Баявая авіяцыя: колькасць самалётаў складае 40 адзінак (было 20), колькасць гелікоптэраў не змянілася - 30 адзінак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках