28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка заклікаў народы свету супрацьстаяць расейскай агрэсіі

3
Парашэнка заклікаў народы свету супрацьстаяць расейскай агрэсіі
Пятро Парашэнка
ФОТА: REUTERS

Прэзідэнт Украіны заклікае выступіць адзіным фронтам супраць расейскага агрэсара, які вядзе неабвешчаную вайну ў Данбасе.

Пра гэта гаворыцца ў звароце, апублікаваным на сайце Пятра Парашэнкі ў сувязі з 70-годдзем заканчэння Другой сусветнай вайны.

«Сёння, адзначаючы 70-ю гадавіну заканчэння Другой сусветнай вайны і даніну памяці дзесяткаў мільёнаў загінулых, мы звяртаемся да ўсіх народаў вольнага свету з заклікам адзіным фронтам рашуча выступіць супраць расейскага агрэсара, які пачаў неабвешчаную «гібрыдную» вайну супраць суверэннай Украіны», - гаворыцца ў паведамленні.

Парашэнка падкрэсліў, што дэмакратычны свет павінен прыкласці максімум намаганняў для аднаўлення разбуранай сістэмы міжнароднага парадку і вяртання даверу да міжнароднага права.

Нагадаем, сёння Еўрапейскі Звяз разгледзіць падаўжэнне да 15 сакавік 2016 санкцый супраць амаль 200 расейскіх кампаній, прыватных асоб і прарасейскіх баевікоў на ўсходзе Украіны. Акрамя таго, Бюро прамысловасці і бяспекі міністэрства гандлю Злучаных Штатаў Амерыкі ўнесла ў санкцыйны спіс у сувязі з Украінай новыя расейскія кампаніі з Расеі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках