18 красавiка 2024, Чацвер, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белнафтахім «адвязаў» кошт бензіну ад курсу даляра

20
Белнафтахім «адвязаў» кошт бензіну ад курсу даляра

Прывязка можа працаваць толькі пры ўмове кошту нафты звыш 80 даляраў за барэль.

Канцэрн Белнафтахім, які не можа сёння павышаць кошты на паліва на АЗС праз указанні зверху і існуючай кан'юнктуры коштаў на сусветным рынку, заявіў, што адвязаў кошт паліва ад курсу даляра (аб гэтым вядома ўсім ўжо блізу 8 месяцаў), і ўдакладніў, што такая прывязка можа працаваць толькі пры ўмове кошту нафты звыш 80 даляраў за барэль, піша АФН.

«Гэта (кошт на бензін у Беларусі) пытанне шматпрофільнае, - шматзначнае заявіў сёння намеснік старшыні канцэрна Віталь Паўлаў. - Гэта і эканамічныя, і валютная складнікі, узровень коштаў у суседніх дзяржавах»

Ён нагадаў, што летась Белнафтахім прывязаў кошт паліва да даляра ЗША.

«Летась была прынятая пастанова аб прывязцы маркернага віду паліва да даляра, але аналіз паказаў, што гэтае пастанова эфектыўная пры ўмове кошту барэля нафты мінімум $80. Сітуацыя, якая складваецца цяпер не дазваляе працаваць паводле такога прынцыпу», - заявіў Паўлаў, не растлумачваючы, што адбываецца з коштаўтварэннем пры дасягненні кошту нафты на сусветным рынку да ўзроўню 80 даляраў за барэль.

Апошні раз кошты на паліва ў Беларусь падвышаліся ў студзені сёлета.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках