25 красавiка 2024, Чацвер, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: Без Кіева Расея не адчувае сябе імперыяй

19
Die Welt: Без Кіева Расея не адчувае сябе імперыяй

Са слоў Пуціна, калыска расейскай духоўнасці знаходзіцца на высокіх берагах Дняпра.

У артыкуле Міхаэля Шцюрмера пад назвай «Без Кіева Расея не адчувае сябе імперыяй», апублікаваным на сайце газеты Die Welt пішацца пра тое, што вайна раскрывае такія рэчы, якія ў адваротным выпадку засталіся б утоенымі. Ва Украіне застаецца спрэчным пытанне аб тым, узмацняецца новы ваяўнічы патрыятызм Украіны рухам Майдана ці ўсё ж больш расейскай гібрыднай вайной на ўсходзе краіны. Зразумела тое, што Захад небяспечна недаацэньвае ключавую ролю Украіны для фармавання і падтрымання балансу ва ўсходняй частцы Цэнтральнай Еўропы, у той час як прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін робіць стаўку на доўгую гульню, піша УНІАН.

Да гэтага часу менш за ўсё пра гэта пыталіся ўкраінцаў. Таму, нядаўняе даследаванне - што фінансуецца з прыватных крыніц, і незалежна працуе – Еўрапейскай рады ў міжнародных стасунках з'яўляецца важнай падказкай.

Дзесяць украінскіх інсайдараў і аналітыкаў апісваюць, як вайна змяніла Украіну, як размешчаныя гістарычныя сілы і сілы процідзеяння і якую ролю ў гэтым адыгрывае Расея. Сваімі дзеяннямі і тактыкай «з-за кулісаў» яна ажывіла, палітызавала і ваенізавала даўнія супярэчнасці паміж Украінай і Расеяй - і тым самым сама разбурыла свае планы.

Данбас, прамысловасць, Севастопаль: усё роўна

Ідэалагічна Расея выходзіць далёка за межы Данбаса і Крыма: Прамысловасць Данбаса Расеі не патрэбная, і Севастопаль, вайсковы цэнтр Крыму, і без таго, пасля распаду Савецкага Саюза паводле арэнднай дамовы штогод абыходзіўся Расеі ў $100 млн. Гэта значыць, павінны быць іншыя прычыны, і таму, хто не хоча саступіць гульню расейскаму прэзідэнту, варта было б іх знайсці: Найбольш магчымая з іх - самая смелая.

Яна аб'ядноўвае постсавецкую патрэбу Расеі ў духоўнай стабілізацыі з сімбіёзам улады Крамля і праваслаўя. Для гэтага Данбас не патрэбны, зрэшты, таксама - як сказаў сам Пуцін - «самаабвешчаныя рэспублікі» ў Луганску і Данецку не маюць вызначальнага значэння, яны проста прамежкавыя мэты.

Існуе толькі адна мэта, якая вартая ўмяшання: гэта калыска расейскай духоўнасці і цэнтральны элемент расейскай прасторы на высокіх берагах Дняпра: зіхатлівы горад Кіеў з яго залатымі вежамі. Што там санкцыі, абвал рубля і эканамічны крызіс?

Без Украіны Расея заўсёды будзе заставацца фрагментам імперыі; а з Украінай - зноў імперыяй.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках