29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двое ўдзельнікаў сутыкненняў пад Радай арыштаваныя на два месяцы

Двое ўдзельнікаў сутыкненняў пад Радай арыштаваныя на два месяцы

Адзін з арыштаваных абвінавачваецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў, якія прывялі да гібелі людзей. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

У Кіеве суд выбраў меру стрымання ў выглядзе арышту ў дачыненні да затрыманых удзельнікаў сутыкненняў каля будынка парламента 31 жніўня. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў журналіст Аляксандр Рудаманаў.

Паводле ягонай інфармацыі, Міхаіл Баліёз і Арцём Фарманюк пастановай Пячэрскага суда арыштаваныя на два месяцы кожны.

Журналіст удакладніў, што Баліёз абвінавачваецца паводле ч.2 арт.294 (арганізацыя масавых беспарадкаў, якія прывялі да гібелі людзей - ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі) і ч.3 арт.345 КК Украіны (наўмыснае нанясенне цялесных пашкоджанняў супрацоўніку праваахоўнага органа - ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі), піша liga.net.

Раней паведамлялася, што ў рамках расследавання крымінальнай справы паводле факту падзеяў 31 жніўня каля Вярхоўнай Рады 18 асобам абвешчана аб падазрэнні. Аднаго з затрыманых абвінавацілі паводле арт.348 (замах на жыццё супрацоўніка праваахоўнага органа) і ч.3 арт.258 Крымінальнага кодэкса Украіны (тэрарыстычны акт).

Нагадаем, 31 жніўня падчас мітынгу каля Вярхоўнай Рады адбыліся сутыкненні з вайскоўцамі і міліцыянтамі, падчас якіх супраць сілавікоў была ўжытая граната з аскепкавымі элементамі. Паводле апошніх звестак, у выніку загінулі трое нацгвардзейцаў, больш за 150 чалавек атрымалі цялесныя пашкоджанні.

Кідальнік гранаты быў затрыманы - ім выявіўся баец батальёна МУС "Січ" Ігар Гумянюк. У самым падраздзяленні заявілі, што на момант учынення злачынства Гумянюк знаходзіўся "ў працэсе звальнення".

Актыўны ўдзел у сутыкненнях з праваахоўнікамі ля сцен парламента ўзялі былыя народныя дэпутаты – чальцы партыі "Свабода". Супрацоўнікі следчай управы кіеўскай міліцыі выклікалі лідара "Свабоды" Алега Цягнібока і яшчэ семярых актывістаў гэтай партыі 4 верасня на допыты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках