25 красавiка 2024, Чацвер, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За восем месяцаў кошты ў Расеі выраслі на 10%

2
За восем месяцаў кошты ў Расеі выраслі на 10%

З пачатку года інфляцыя ў Расеі дасягнула ўзроўню 9,7 адсотка.

За тыдзень з 25 да 31 жніўня яна склала 0,2 працэнта. Тыднем раней рост коштаў быў роўны 0,1 адсотка, да гэтага месяц інфляцыя трымалася на нулявым узроўні. Пра гэта са спасылкай на звесткі Расстата паведамляе РІА «Новости».

Для параўнання: са студзеня да жніўня 2014 года кошты падняліся на 5,6 адсотка. Хутчэй за ўсё за апошні тыдзень падаражэў сланечнікавы алей - на 1 працэнт. Кошт свініны, яек, цукру, печыва, гарбаты, рысу і грэчкі павялічыўся на 0,2-0,6 працэнта.

21 жніўня стала вядома, што кошт сланечнікавага алею ў Расеі дасягнуў максімуму цягам апошніх 10 гадоў. Ключавы фактар падаражання - дэвальвацыя рубля. Экспарт становіцца выгадным, а на ўнутраным рынку зніжаецца прапанова.

У пачатку жніўня таксама паведамлялася аб імклівым росце кошту грэчкі, выкліканым праблемамі з ураджаем.

Згодна з прагнозам Цэнтрабанка, інфляцыя ў 2015 годзе складзе 10,8 адсотка. У Мінфіне чакаюць, што цэны вырастуць на 10,5-11 працэнтаў, у Мінэканамразвіцця - на 11,9 працэнта.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках