25 красавiка 2024, Чацвер, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюстыцыі Расеі дапусціла магчымасць абмену Саўчанкі

4
Мінюстыцыі Расеі дапусціла магчымасць абмену Саўчанкі
Надежда Савченко

Пытанне аб абмене ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі на расейцаў, затрыманых на Данбасе, можа развязацца толькі па дыпламатычных каналах.

Пра гэта заявіў кіраўнік Мінюста РФ Аляксандр Канавалаў, паведамляе РІА "Новости".

"Юрыдычная магчымасць бывае на розных падставах, на падставе існых двухбаковых, канвенцыйных, дыпламатычных каналаў. Як правіла, такія пытанні развязваюцца па дыпламатычных каналах", - сказаў Канавалаў.

Пры гэтым ён дадаў, што паколькі затрыманыя абвінавачваюцца ў крымінальных злачынствах, то неабходна ў гэтым выпадку прыцягнуць асуджаных да таго або іншага тыпу пакарання ў адпаведнасці з законам.

Лётчыцу Надзею Саўчанку мінулым летам выкралі тэрарысты на Данбасе і перавезлі ў Расею. У РФ яе абвінавацілі ў датычнасці да гібелі расейскіх журналістаў. Аднак, паводле звестак абароны, яна не магла быць датычная да гібелі журналістаў, паколькі трапіла ў палон яшчэ да іх смерці.

Паводле звестак адвакатаў, Саўчанцы пагражае максімальны тэрмін зняволення - 25 гадоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках