20 красавiка 2024, Субота, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матч Украіна - Беларусь абслужыць брыгада арбітраў з Ізраіля

1
Матч Украіна - Беларусь абслужыць брыгада арбітраў з Ізраіля

Вызначылася брыгада арбітраў, якая будзе працаваць на матчы кваліфікацыі Еўра-2016 Украіна-Беларусь 5 верасня ў Львове.

Арбітрам матчу прызначаны 38-гадовы Ліран Ліяні з Ізраіля, паведамляе УНІАН са спасылкай на прэс-службу Федэрацыі футбола Украіны.

Асістэнтамі арбітра будуць Давід Эліяс Бітон і Нісан Давідзі, дадатковыя асістэнты - Арэль Грвнфельд і Элі Хакмон. Рэзервовы арбітр - Арэн Барнштэйн. Назіральнік арбітражу - Леван Паніяшвілі (Грузія).

Ліран Ліяні з'яўляецца арбітрам FIFA з 2010 года. Матчы з удзелам каманды Украіны раней не абслугоўваў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках