19 красавiка 2024, Пятніца, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пекін: самы вар'яцкі парад у свеце

7
Пекін: самы вар'яцкі парад у свеце

У дзень параду на галоўную плошчы Пекіна будуць пакліканыя вайскоўцы, сокалы і макакі.

Аб гэтым піша Гуіда Санцявекі ў італійскай Corriere della Sera (пераклад - InoPressa).

Заўтра ў парадзе, прысвечаным 70-годдзю "Перамогі ў Вайне супраціву кітайскага народа японскім захопнікам і Сусветнай антыфашысцкай вайне", возьмуць удзел 12 тысяч вайскоўцаў, вайсковыя хоры (2,4 тысячы спевакоў), сотні танкаў і 200 самалётаў, гаворыцца ў артыкуле. Каб пасланне вайсковай дзяржавы было моцным і выразным, арганізатары абвясцілі, што 84% усёй тэхнікі, якая пройдзе па плошчы Цяньаньмэнь, ніколі раней не дэманстравалася публіцы: парад стане вайсковай вітрынай made in China.

Аўтар артыкула не раіць да канца тыдня падарожнічаць у Пекін: для наведвальнікаў будуць закрытыя плошча Цяньаньмэнь, Забаронены горад, Нацыянальны музей і маўзалей Мао. Гатэлі Grand Hotel Beijing, Peninsula і Grand Hyatt будуць прымаць толькі ветэранаў і запрошаных на святкавання гасцей. З нагоды ўрачыстых мерапрыемстваў будуць закрытыя банкі і фінансавыя пляцоўкі ў Шанхаі і Шэнчжэне, каб пазбегнуць новых гучных абрынанняў. У школьнікаў - канікулы з нагоды свята.

Сярод усіх гэтых невыгод ёсць адная перавага, заўважае Санцявекі: адсутнасць напружанага вулічнага руху. Карэспандэнт дадае, што ў кітайскай сталіцы ёсць і "найноўшая сакрэтная зброя": цягам многіх месяцаў вялася трэніроўка малпаў спецыяльнай пароды. Іх задача - разбураць птушыныя гнёзды, каб птушкі не толькі не маглі перашкодзіць самалётам, якія ляцяць у парадным строі над плошчай, але і незнарок не "абстралялі" экскрыментамі важных гасцей на трыбунах.

"За час падрыхтоўкі да параду 50 генералаў, якія бралі ўдзел у трэнінгах, скінулі ў сярэднім 5 кг, жаўнеры атрымалі дадатковыя боты, бо тыя хутка знасіліся пры парадным кроку, а 51 жанчына-вайскоўка з ганаровай варты (узрост - не больш за 22 гады , рост - не ніжэй за 178 см) - пухіры на нагах і боль у плячах ад вінтовак вагой 3,8 кг. І ўсё гэта дзеля 70 хвілін патрыятычнага дзейства", - піша карэспандэнт.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках