24 красавiка 2024, Серада, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Малінаўцы адкрыюць найбольшую ў Мінску пляцоўку для Street Workout

5
У Малінаўцы адкрыюць найбольшую ў Мінску пляцоўку для Street Workout

У парку Паўлава каля метро «Малінаўка», адкрыецца самая вялікая ў сталіцы пляцоўка для трэнінгаў.

Пра гэта паведамляе «Наша ніва» са спасылкай на ініцыятара праекта, кампанію «Кока-Кола Беверыджыс Беларусь».

Адначасова на пляцоўцы займацца змогуць да 40 чалавек, ёсць турнікі, брусы, рукаходы, лаўкі, швэдскія сценкі, лаўкі для прэсу, змеепадобных ашэстак, рознаўзроўневыя турнікі для скачкоў з перахопам.

Такая пляцоўка каштавала амаль 1,3 млрд рублёў. На ёй можна праводзіць і прымаць нацыянальныя і міжнародныя спаборніцтвы ў Street Workout.

Адкрыццё адбудзецца на Дзень горада, на цырымоніі выступяць workout-каманды, будуць арганізаваныя спартыўныя конкурсы і майстар-клас Максіма Труханаўца, сусветнага рэкардсмена ў «выхадах сілай на дзве рукі», а таксама выступ гурта Litesound.

Пляцоўка ў Малінаўцы - не адзіная ў Менску. Толькі за мінулы год і толькі ў праграме «Кока-Колы» ў Менску было адкрыта пяць сучасных пляцовак (у парках «Тывалі» і Марата Казея), таксама з'явіліся пляцоўкі ў Смаргоні, Бабруйску і ў дзіцячым аздараўленчым цэнтры «Зубраня».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках