24 красавiка 2024, Серада, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці Міхаіла Жызнеўскага запрасілі лячыцца ў Кіеў

4
Маці Міхаіла Жызнеўскага запрасілі лячыцца ў Кіеў

Ніна Жызнеўская з Гомеля, маці героя ўкраінскага Майдана Міхаіла Жызнеўскага, праходзіць медыцынскі агляд у Кіеве.

Маці Міхаіла Жызнеўскі праходзіць медыцынскі агляд на запрашэнне Міністэрства аховы здароўя Украіны, паведамляе «Радыё Свабода».

Дапамагчы ёй у гэтым абяцаў украінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка ў лістападзе 2014 года, калі Ніна Васільеўна з мужам былі ў яго на прыёме. Незадоўга да трагічных рэвалюцыйных падзей у Кіеве Ніна Жызнеўская перанесла складаную аперацыю, да таго ж яна пакутуе на гіпертанію і цукровы дыябет.

Адначасова маці чакае і афіцыйнага статусу для нябожчыка сына - прэзідэнт Украіны падчас прыёму не толькі ўручыў бацькам ордэн Герояў Нябеснай Сотні, якім узнагародзіў сына пасмяротна, але і асабіста абяцаў надаць Міхаілу Жызнеўскаму годнасць Героя Украіны. Гэта не было зроблена адразу з той прычыны, што згодна з украінскім заканадаўствам найвышэйшай годнасцю могуць быць уганараваныя толькі грамадзяне Украіны.

Змены ў заканадаўства Вярхоўная Рада не ўносіла, таму, хутчэй за ўсё, як мяркуе Ніна Жызнеўская, будзе выкарыстаны іншы варыянт: Мішу прызнаюць грамадзянінам Украіны, пасля чаго ўзнагароджанне яго найвышэйшай годнасцю не будзе пярэчыць украінскаму заканадаўству.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках