20 красавiка 2024, Субота, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Чыгір: Пад канец года даляр будзе каштаваць 30 тысяч

19
Міхаіл Чыгір: Пад канец года даляр будзе каштаваць 30 тысяч
Фотa: reuters

Што чакае беларускі рубель? Нічога добрага, зыходзячы з таго, што сёння адбываецца ў эканоміцы.

2 верасня ў офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі адбылося пасяджэнне экспэртнага клуба «Прафесійна пра актуальнае» на тэму «Самаадчуванне беларускага рубля: пасцельны рэжым або рэанімацыя?», пішуць «Беларускія навіны».

У ім ўзялі ўдзел Станіслаў Багданкевіч, Міхаіл Чыгір, Яраслаў Раманчук, Барыс Жаліба, Леанід Заіка.

Міхаіл Чыгір, былы прэм'ер-міністр Беларусі: «Што чакае беларускі рубель? Нічога добрага, зыходзячы з таго, што сёння адбываецца ў эканоміцы. Экспарт значна ніжэйшы за імпарт. Гэты дысбаланс адбіваецца перш за ўсё на ўстойлівасці, нягледзячы на зніжэнне кошту газу, нафты - мы менш будзем плаціць. Гэты дысбаланс вядзе да праблемных з'яў у сферы фінансаў. Перш за ўсё адбіваецца на ўстойлівасці нацыянальнай валюты.

Курс нашай нацыянальнай валюты наблізіцца да канца года да 30 тысяч рублёў за даляр».

Яраслаў Раманчук, выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра «Стратэгія»: «Рубель будзе жыць, але будзе жыць у стане безупынных дрыжыкаў, нервовых перагрузак, дэвальвацыі ды інфляцыі. Паколькі беларускі рубель не з'яўляецца дагэтуль паўнавартаснай валютай, а з'яўляецца фанцікам, то з паперкамі палітыкі паступаюць па-свойму. Таму нічога добрага для беларускага рубля не будзе.

Дваццаць тысяч плюс - гэта наша рэальнасць з адпаведным уплывам на пенсіі, заробкі. Нават барацьба з імпартам не дапаможа».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках