23 красавiка 2024, aўторак, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клімкін: Расея не прымусіць Украіну і ЕЗ унесці змены ў Пагадненне аб асацыяцыі

1
Клімкін: Расея не прымусіць Украіну і ЕЗ унесці змены ў Пагадненне аб асацыяцыі

Пагадненне ў частцы эфектыўнага функцыянавання паглыбленай зоны свабоднага гандлю запрацуе з 1 студзеня.

Расея не зможа прымусіць Украіну і Еўрапейскі Звяз унесці змены ў Пагадненне аб асацыяцыі, запэўнівае міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін.

Як перадае УНІАН, пра гэта Клімкін сказаў на супольным пасяджэнні камітэтаў Вярхоўнай Рады Украіны ў пытаннях еўрапейскай інтэграцыі і замежных спраў.

Міністр праінфармаваў, што ў рамках падрыхтоўкі да пасяджэння трохбаковых перамоў Украіны, ЕЗ і Расеі аб імплементацыі эканамічнай часткі Пагаднення аб асацыяцыі, якое адбудзецца 7 верасня, учора правёў размову з камісарам Еўрапейскага Звязу аб пытаннях гандлю Сэсіліям Мальстр’ём.

"Мы яшчэ раз выразна выказалі нашае агульнае абавязанне, што пагадненне ў частцы эфектыўнага функцыянавання паглыбленай зоны свабоднага гандлю запрацуе з 1 студзеня, і, вядома, мы ні ў якім разе разам не будзем паддавацца ніякаму ціску і не будзем уносіць ніякіх правак у тэкст пагаднення", - падкрэсліў Клімкін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках