19 красавiка 2024, Пятніца, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзвычайнае здарэнне ў менскай школе: на ўроку фізкультуры памерла пяцікласніца

23
Надзвычайнае здарэнне ў менскай школе: на ўроку фізкультуры памерла пяцікласніца

Нягледзячы на праведзены комплекс рэанімацыйных мерапрыемстваў, выратаваць жыццё дзіцяці не ўдалося.

У аўторак, 22 верасня, у першай палове дня ў адной з сярэдніх школ беларускай сталіцы падчас урока фізкультуры вучаніца 5-га класа, якая прысутнічала на занятку, але не брала ў ім удзелу з медыцынскіх паказанняў, адчула недамаганне і была дастаўленая ў медпункт школы для аказання дапамогі. Аднак, нягледзячы на праведзены комплекс рэанімацыйных мерапрыемстваў, выратаваць жыццё дзіцяці не ўдалося. Пра гэта БелаПАН паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Следчымі праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на поўнае і ўсебаковае ўсталяванне абставінаў таго, што адбылося.

Апытваюцца педагогі, навучэнцы, бацькі. Канфіскаваная і вывучаецца медыцынская і іншая дакументацыя. Прызначаныя і праводзяцца неабходныя экспэртныя даследаванні, у тым ліку судова-медыцынская экспэртыза.

Нагадаем, у суботу, 19 верасня, у адной са школ Ленінскага раёна на спартыўных занятках памерла 13-гадовая дзяўчынка.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках