29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школу ў Барысаве эвакуавалі праз набой

Школу ў Барысаве эвакуавалі праз набой

Артылерыйскі набой часоў Вялікай Айчыннай вайны стаў прычынай эвакуацыі 151 навучэнца ў бяспечную частку школы ў Барысаве.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў.

Паведамленне аб небяспечнай знаходцы паступіла выратавальнікам 23 верасня а 12.40. Боепрыпас выявілі пры правядзенні земляных работ каля тэрыторыі сярэдняй школы №2. Работнікі школы разам з супрацоўнікамі міліцыі неадкладна эвакуавалі ў бяспечную частка будынка 151 школьніка.

А 14.15 артылерыйскі набой быў канфіскаваны для знішчэння групай размінавання. Пацярпелых няма.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках