29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дом рагачоўскага "вертыкальшчыка" гарэў праз няспраўную праводку

12

Нягледзячы на зладжаную працу мясцовых пажарных, агонь практычна цалкам знішчыў дах дома.

Прыкладна а 19-00 25 верасня ў рэдакцыю сайта «Рогачёв онлайн» паступіла тэрміновае паведамленне, пра тое, што гарыць ведамасны дом Рагачоўскага кіраўніка горада Сяргея Якаўлева. Прычынай пажару паводле папярэдняй версіі магла стаць няспраўная электраправодка.

Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца аператыўна ліквідавалі пажар. Як растлумачылі самі ратавальнікі журналістам, у выніку пажару ніхто не пацярпеў. Нягледзячы на зладжаную працу мясцовых пажарных, агонь практычна цалкам знішчыў дах дома. Ратавальнікі таксама дадалі, што будзе ініцыяванае расследаванне для высвятлення прычын здарэння.

Самі ж відавочцы пажару паведамілі журналістам нашага сайта, што імавернай прычынай узгарання магла стаць няспраўнасць у праводцы. Акрамя таго, перапуджаныя суседзі кіраўніка горада растлумачылі, што асцерагаліся, што пажар мог перакінуцца на іхнія дамы.

Сяргей Якаўлеў быў арыштаваны супрацоўнікамі следчага камітэта 1 верасня 2015 года. Пазней, паводле інфармацыі уласных крыніц паведаміў аб тым, што мясцовы кіраўнік горада пачаў супрацоўнічаць са следствам, у выніку чаго, ён быў пераведзены пад хатні арышт.

Цікава, што хатні арышт Сяргей Якаўлеў адбывае менавіта ў гэтым ведамаснай доме, які належыць Рагачоўскаму райвыканкаму. Дом размяшчаецца ў цэнтры горада, на вуліцы Казлова. Тут жа раней жыў Віктар Банчук, які цяпер таксама знаходзіцца за кратамі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках