23 красавiка 2024, aўторак, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вежавы кран упаў на жылы дом у Менску

22

Сёння ўранку вежавы кран, які стаяў у двары недабудаванага дома на вуліцы Грушаўскай, паваліўся на жылы дом і праезную частку.

Паведамленне аб НЗ паступіла ў МНС ад мінакоў а 07:54. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпеў толькі адзін чалавек - кранаўшчык 1990 года нараджэння, які знаходзіцца ў момант здарэння ў кабіне крана. Ён у цяжкім стане і з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў рэанімацыю, піша onliner.by.

Металічная страла літаральна абагнула шэсць гатовых паверхаў панэльнага дома. Забудоўшчыкам шматпавярховіка з'яўляецца кампанія «Салей».

Страла крана прызямлілася прыватны жылы дом, які стаіць насупраць забудовы, па адрасе Грушаўская, 78/2, разбурыўшы частку будынка. У доме пражывае маці і дачка, але падчас НЗ іх не было дома. Цяпер ратавальнікі вядуць разбор завалаў.

Кран упаў папярок вуліцы Грушаўскай. Рух перакрыты ад вуліцы Шчорса да 2-га Чыгуначнага завулка, машыны ідуць у аб'езд.

Як паведаміў прэс-сакратар Менскай гарадской управы МНС Віталь Дэмбоўскі, пашкоджаны таксама ўчастак газаправода і лінія электразабеспячэння прыватных дамоў. Вядуцца аднаўленчыя работы. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках