24 красавiка 2024, Серада, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз падзенне крана на ў Менску 20 дамоў застаюцца без электрычнасці

4
Праз падзенне крана на ў Менску 20 дамоў застаюцца без электрычнасці
ФОТА: МНС

Праз падзенне вежавага крана на вуліцы Грушаўскай ў Менску раніцай 28 верасня 20 прыватных дамоў застаюцца без электрычнасці.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў МНС.

Пры будаўніцтве 16-павярховага шматкватэрнага жылога дома ўпаў 10-тонны кран 1989 года выпуску. У адным з прыватных дамоў пашкоджаная драўляная сцяна, дах, перакрыцце на агульнай плошчы 20 кв. м. Пашкоджаны таксама паветраная лінія электраперадачы (без электразабеспячэння застаюцца 20 прыватных жылых дамоў па вуліцы Грушаўскай і 5-га Чыгуначнага завулку) і паветраны сталёвы газаправод (ад сістэмы газазабеспячэння адключаныя тры прыватныя дамы).

У доме, на які зваліўся кран, знаходзіліся тры чалавекі, яны не пацярпелі. Кранаўшчык 1990 года нараджэння з атрыманымі траўмамі сярэдняй ступені цяжкасці, адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай сярэдняй ступені цяжкасці, пашкоджаннем паяснічна-крыжавога аддзела пазваночніка дастаўлены ў гарадскую клінічную лякарню хуткай медыцынскай дапамогі.

Прычына здарэння высвятляецца. Для ліквідацыі наступстваў падзення крана арганізаваная камісія ў надзвычайных сітуацыях пры адміністрацыі Маскоўскага раёна Менска, на якой прынятая пастанова аб адсяленні жыхароў пашкоджанага дома. Іх часова пераселяць у падменны фонд выканкама раёна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках