19 красавiка 2024, Пятніца, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Гаварцова і Аляксандр Буры прайшлі ў другі круг US Open Спорт

2
Вольга Гаварцова і Аляксандр Буры прайшлі ў другі круг US Open Спорт

На адкрытым чэмпіянаце ЗША ў тэнісе чарговыя перамогі атрымалі беларускія тэнісісты.

У мужчынскім парным разрадзе Аляксандр Буры і прадстаўнік Узбекістана Дзяніс Істомін падолелі ў першым раўндзе Раду Албота (Малдова) і Янко Ціпсарэвіча (Сербія) - 6:3, 3:6, 6:3. У спаборніцтвах жаночых пар Вольга Гаварцова і ўкраінка Леся Цурэнка ў першым матчы перамаглі яшчэ адну ўкраінскую тэнісістку Кацярыну Бандарэнку і прадстаўніцу Аўстраліі Арыну Радзівонаву - 6:7, 7:3, 7:5, піша БелТА.

Сёння беларускія тэнісісты зноў выйдуць на корты «Флашынг Медоўз» у Нью-Ёрку. У другім крузе жаночага адзіночнага разраду Вікторыя Азаранка (20-ы нумар сусветнага рэйтынгу) сустрэнецца з бельгійкай Янінай Вікмаер (92), а Вольга Гаварцова (68) згуляе з нямецкай тэнісісткай Монай Бартэль (53).

Акрамя таго, у спаборніцтвах мужчынскага парнага разраду Максім Мірны і гішпанец Фелісіяна Лопес у першым раўндзе будуць сапернічаць з амерыканскім тандэмам Эрык Буторак/Скот Ліпскі. Беларус Сяргей Бетаў і яшчэ адзін гішпанскі тэнісіст Альберт-Рамас Вінолас сустрэнуцца з украінска-французскім дуэтам Сяргей Стахоўскі/Лукас Пуйе. Сёлета агульны прызавы фонд адкрытага чэмпіянату ЗША складзе $42,3 млн. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночных разрадах атрымаюць па $3,3 млн, а фіналісты стануць багацейшыя на $1,6 млн. У парных разрадах чэмпіёны запрацуюць па $570 тыс., фіналісты - па $275 тыс. Фінішуе заключны ў сезоне турнір серыі «Вялікага шлема» 13 верасня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках