29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятро Парашэнка: Да сутыкненняў пад Радай датычная Расея

23
Пятро Парашэнка: Да сутыкненняў пад Радай датычная Расея
Фота: AP

Прэзідэнт Украіны мяркуе сутыкненні пад Вярхоўнай Радай сведчаннем таго, што Расея прадаўжае весці кампанію дэстабілізацыі ва Украіне.

Пра гэта Пятро Парашэнка заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу Sky News, піша «Лiга.нет».

Прэзідэнт адзначыў непрадказальны характар паводзін Расеі не толькі ў дачыненні да Украіны, але і іншых краін. Парашэнка звярнуў увагу на тое, што нават побач з Вялікабрытаніяй фіксуюцца пралёты расейскіх самалётаў.

Прэзідэнт таксама выказаў надзею, што рэжым спынення агню, які раней ігнаравалі сепаратысты, будзе выконвацца. З яго слоў, толькі апошнія некалькі дзён адносны рэжым цішыні захоўваецца.

«Адзіная прычына, па якой расейцы прыйшлі ў Менск і гатовы весці перамовы, гэта вынік эканамічных санкцый, уведзеных знешнім светам», - сказаў Парашэнка.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы паабяцаў давесці рэформы ва Украіне да канца. «Вайна не падстава, каб спыніць рэформы», - сказаў ён.

Нагадаем, 31 жніўня падчас мітынгу каля Вярхоўнай Рады адбыліся сутыкненні з вайскоўцамі і міліцыянтамі, падчас якіх супраць сілавікоў была ўжытая граната з аскепкавымі элементамі. Паводле апошніх звестак, у выніку загінулі трое нацгвардзейцаў, больш за 150 чалавек атрымалі цялесныя пашкоджанні.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках