24 красавiка 2024, Серада, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы выдаткоўваюць на ежу амаль палову заробку

18
Беларусы выдаткоўваюць на ежу амаль палову заробку

Спажывецкія выдаткі ў разліку на хатнюю гаспадарку ў параўнанні з I паўгоддзем 2014 павялічыліся на 0,7 млн рублёў.

Пра гэта сведчаць звесткі выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак наконт узроўня жыцця, паведамляе Белстат.

У I паўгоддзі 2015 рэсурсы ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 8,8 млн рублёў за месяц і ў параўнанні з I паўгоддзем 2014 павялічыліся на 1,3 млн рублёў (на 17,2%).

Дзель хатніх гаспадарак з узроўнем сярэднедушавых рэсурсаў ніжэйшых за бюджэт пражытковага мінімуму (нацыянальнай рысы малазабяспечанасці) у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 не змянілася і склала 3,5%, у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу - 2,8%, у сельскіх населеных пунктах - 5,5%.

Спажывецкія выдаткі ў разліку на хатнюю гаспадарку ў параўнанні з I паўгоддзем 2014 павялічыліся на 0,7 млн рублёў (на 12,4%) і склалі ў I паўгоддзі 2015 6,2 млн рублёў за месяц.

У структуры спажывецкіх выдаткаў хатніх гаспадарак дзель расходаў на харчаванне склала 42,8% (у I паўгоддзі 2014 - 42,1%), на куплю нехарчовых тавараў - 32,2% (у I паўгоддзі 2014 - 34,5% ), на аплату паслуг - 22,6% (у I паўгоддзі 2014 - 20,8%).

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках