28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Лукашэнку і Назарбаеву давядзецца скакаць як смажаным пеўням на патэльні

12
Леанід Заіка: Лукашэнку і Назарбаеву давядзецца скакаць як смажаным пеўням на патэльні

Крэмль заганяе Беларусь і Казахстан у валютны саюз.

Практычна кожную партыю тавару, якую беларускія імпарцёры ўвозяць з-за мяжы, яны цяпер павінны будуць аддаваць на санітарна-гігіенічную экспэртызу. Такая норма закладзеная ва ўрадавай пастанове №666, нагадвае «Радыё Свабода».

Гэты дакумент тычыцца розных тавараў: прадуктаў харчавання, бытавой хіміі, рэчаў для дзяцей, касметыкі і шмат чаго іншага. Усё, што завезена ў Беларусь пачынаючы з 28 жніўня 2015 года, павінна прайсці дадатковы кантроль.

Эканамісты ўпэўненыя: кампаніі, якія займаюцца імпартам, новыя выдаткі не возьмуць на сябе, а перакладуць на пакупнікоў. Таму трэба адназначна рыхтавацца да таго, што імпарт у Беларусі хутка стане даражэйшым. А некаторыя экспэрты нават прагназуюць магчымы дэфіцыт часткі імпартных тавараў.

Павышэнне коштаў непазбежнае, упэўнены кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка.

«Беларускі рубель пайшоў у дэвальвацыйнае плаванне, - мяркуе ён. - І інфляцыя будзе не 18 і не 20 адсоткаў, а значна больш. Хоць да канца года застаецца ўсяго чатыры месяцы, яна можа быць і 25 працэнтаў, і нават вышэй».

Экспэрт кажа, што новая ўрадавая пастанова пацягнула за сабой нашмат больш важныя рэчы, чым простае падвышэнне коштаў.

«Такога кшталту захадамі мы абазначылі сябе як краіну, якая выходзіць з агульных правілаў адзінай мытнай прасторы, - адзначае Леанід Заіка. - Мне здаецца, што цяпер і Казахстан, і Беларусь, і тая ж Арменія нарэшце пачынаюць разумець, што яны нарабілі. Гэта выразна бачна па сітуацыі з расейскім рублём. Высвятляецца, што ўсе краіны, якія ўваходзяць у Мытны саюз, асабліва Казахстан і Беларусь, да ўласнай грашовай палітыкі сталі абсалютна няздольнымі.

Я бачу тут дастаткова жорсткую логіку дзеянняў Крамля. Калі ў 2005 годзе Беларусь не пайшла на стварэнне адзінай валюты, то цяпер Масква паказвае - вы, мясцовыя, правінцыйныя хлопцы, атрымаеце па поўнай праграме. Рубель дэвальвуецца, вас усіх будзе касабочыць - і вуліцу Карла Маркса з Аляксандрам Рыгоравічам, і Астану з прэзідэнтам Назарбаевым. Вас будзе кідаць і налева, і направа, і вы будзеце скакаць як смажаныя пеўні на патэльні.

Такім чынам, што да агульнай мытнай прасторы адбываюцца больш сур'ёзныя справы, чым рэгуляванне санітарна-гігіенічнага кантролю. Расея паказвае, што больш гуляць у цацкі, угаворваць яна не збіраецца. Крэмль прымушае, менавіта ўжо прымушае партнёраў рабіць тое, што трэба Расеі.

Расея значна паменшыла закупкі беларускіх тавараў. А ў Менску сцвярджаюць аб суверэнітэце. Які суверэнітэт, калі вашы тавары не купляюць ?! Каму вы патрэбныя, калі ваш экспарт абрынуўся на 26%?! Ваш суверэнітэт - гэта заробак 250-300 даляраў, сціплае жыццё і напалову зламаны нямецкі «Мерседэс».

Леанід Заіка тлумачыць, якіх мэт мяркуе дасягнуць Крэмль сваёй фінансавай палітыкай:

«Пасля Мытнага саюза наступны крок - і тэарэтычны, і лагічны - гэта Адзіны валютны саюз. Вось і ідзіце туды! І спыняйце ўсе гэтыя размовы аб вашым суверэнітэце».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках