19 красавiка 2024, Пятніца, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Расейскія войскі ваююць у Сірыі на баку Асада

19

Расея накіроўвае вайскоўцаў і зброю ў Сірыю для абароны рэжыму Башара Асада.

Пра гэта піша брытанская The Times, паведамляе "Еўрапейская праўда".

Паводле інфармацыі выдання, троххвілінны відэасюжэт паказвае, як сірыйскае войска затуляе цяжкая бранетэхніка, прынамсі, найноўшы БТР-82А, якія ёсць на ўзбраенні толькі ў войску Расеі. Пры гэтым на відэа выразна гучыць расейская мова.

У сваю чаргу, амерыканская The Washington Post піша, што нядаўнія паведамленні з адкрытых крыніц і выявы расейскага абсталявання ў Сірыі пацвярджаюць тое, што Крэмль паступова нарошчвае прысутнасць у гэтай абхопленай вайной краіне для падтрымкі рэжыму сірыйскага прэзідэнта Башара Асада.

РАСЕЙСКІ БТР-82А

У аўторак, 1 верасня, філіял "Аль-Каіды" ў Сірыі "Фронт аль-Нусра" апублікаваў чатыры фатаграфіі, на якіх знаходзіцца знішчальнік, што нагадвае расейскі Су-34, і беспілотнік вытворчасці РФ, якія былі заўважаныя ў сірыйскай правінцыі Ідліб.

Гэтая інфармацыя паступіла праз два дні пасля таго як ізраільская газета YNET паведаміла пра прыбыццё ў Сірыю расейскіх ВПС і пілотаў "найбліжэйшым часам" для нанясення авіяўдараў па баевіках ІДІЛ і сірыйскіх паўстанцах якія пагражаюць рэжыму Асада.

У адрозненне ад знішчальнікаў РФ, дроны расейскай вытворчасці часта назіраліся цягам чатырохгадовага вайсковага канфлікту ў Сірыі.

"Прысутнасць расейскіх самалётаў у небе над Сірыяй, дзе Злучаныя Штаты і сілы кааліцыі вядуць паветраную кампанію са жніўня мінулага года, можа зрабіць кіраванне паветранай прасторай яшчэ больш складанай задачай, чым яна ёсць", - адзначае выданне.

Раней прэзідэнт Сірыі Башар Аль-Асад заявіў, што ён упэўнены ў тым, што не страціць сталую падтрымку ключавых хаўруснікаў - Ірана і Расеі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках