29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў адправяць на ахову межаў

22
Беларусаў адправяць на ахову межаў

Грамадзяне Беларусі будуць удзельнічаць у ахове дзяржаўнай мяжы супольна з памежнымі патрулямі.

Гэта прадугледжана ўказам Лукашэнкі ад 31 жніўня 2015 года "Аб гарантаванні памежнай бяспекі", які быў апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакументам зацверджанае палажэнне аб парадку прыцягнення грамадзян да аховы дзяржаўнай мяжы Беларусі. Яно можа адбывацца ў форме "аказання садзейнічання дзяржаўным органам, якія вядуць ахову дзяржаўнай мяжы, у тым ліку інфармавання аб становішчы ў памежнай прасторы, а таксама непасрэдны ўдзел, у тым ліку сяброўства, у грамадскіх аб'яднаннях і іншых арганізацыях, якія садзейнічаюць праваахоўным органам у ахове грамадскага парадку" .

Так, грамадзяне пры ўдзеле ў ахове мяжы маюць права ўдзельнічаць супольна з памежнымі патрулямі ў праверцы дакументаў у фізічных асоб, а таксама ў надглядзе транспартных сродкаў у межах памежнай зоны і пагранічнай паласы.

Акрамя таго, яны могуць аказваць садзейнічанне памежным патрулям у правядзенні дзеянняў па пошуку і затрыманні фізічных асоб, якія парушылі заканадаўства аб дзяржаўнай мяжы.

Таксама грамадзяне маюць права ўжываць фізічную сілу для самаабароны, спынення правапарушэнняў, затрымання і дастаўкі асоб, якія іх учынілі, у аддзяленні органаў памежнай службы.

Органы памежнай службы ў мэтах прыцягнення грамадзян да добраахвотнага ўдзелу ў ахове мяжы садзейнічаюць мясцовым выканаўчым і распарадчым органам у стварэнні добраахвотных дружын на прыгранічнай тэрыторыі, аказваюць дапамогу ў навучанні іх чальцоў. За актыўны ўдзел у ахове мяжы грамадзяне могуць заахвочвацца органамі памежнай службы.

У дакуменце гаворыцца аб "добраахвотным удзеле" жыхароў краіны ў ахове межаў. Аднак як паказвае практыка, гэтая фармулёўка не выключае прымусовага прыцягнення беларусаў да гэтых мерапрыемстваў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках