29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Венецыянскім фестывалі пакажуць фільм Лазніцы аб «майдане» ў Санкт-Пецярбургу

1
На Венецыянскім фестывалі пакажуць фільм Лазніцы аб «майдане» ў Санкт-Пецярбургу
Кадры з фільма «ПАДЗЕЯ»

Хто тыя людзі, якія выходзяць на плошчу, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю і нязгоду з уладай?

На гэтае пытанне адказвае вядомы рэжысёр Сяргей Лазніца ў фільме «Падзеі», прэм'ера якога адбудзецца на Венецыянскім кінафестывалі, які адкрыўся ўчора, паведамляе «Радыё Свабода».

Стужка сабраная з чорна-белых плёнак, што захоўваліся ў архіве Ленінградскай студыі дакументальных фільмаў. Аператары здымалі горад у дні путчу 1991 года.

Гэта былі тры выдатныя дні безуладдзя. Загады ГКЧП у Ленінградзе не выконваліся, войскі ў горад не ўвайшлі, ніхто нічога не захопліваў і ні ў каго не страляў. Бунт скончыўся перамогай паўстанцаў, азадачаных тым, што ўлада сама ўпала да іх у рукі, і якія не ведалі, як ёю распарадзіцца.

- «Падзея» - гэта фільм пра расейскі Майдан, пра Майдан, пра які Расея забылася ці, дакладней, яе прымусілі забыцца. Можна сказаць, што фільмы «Майдан» і «Падзея» - гэта дылогія, бо дзве рэвалюцыі падобныя? Хоць расейскі Майдан быў вельмі нясмелым, без кактэйляў Молатава, але ўсё-ткі быў, - сказаў Сяргей Лазніца.

Нагадаем, у 2014 годзе рэжысёр здымаў рэвалюцыю ў Кіеве, і ягоны фільм «Майдан» стаў калектыўным партрэтам яе ўдзельнікаў. Раней Сяргей Лазніца прадэманстраваў стужку «У тумане» паводле аповесці Васіля Быкава.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках