28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над вуліцай Скрыганава ў Менску - смог ад радыятарнага завода

15

Ужо які дзень жыхары вуліцы Скрыганава ў Менску літаральна не могуць дыхаць.

Прычына - рэзкі пах, які ідзе ад радыятарнага завода, размешчанага побач, паведамляе тэлеканал «Белсат».

Жыллё ў мініполісе «Каскад» уважаецца за прэстыжнае, нягледзячы на суседства трох заводаў. Гэты раён - адзін з самых экалагічна неспрыяльных, і жыхары пра гэта ведалі, але ўсё роўна не чакалі такога.

Мясцовыя жыхары звярнуліся з прэтэнзіямі ў гарадскі выканаўчы камітэт, але ім адказалі, што ўсе захады засцярогі ўжытыя. Прынамсі, у траўні на радыятарным заводзе змянілі фільтры, але ўсё роўна кожную раніцу над раёнам можна ўбачыць смог.

Экспэртыза тут пакуль не праводзілася, але эколагі мяркуюць, што смурод можа ўзнікаць у тым ліку праз гарачае надвор'е.

Эколагі раяць у такіх выпадках звяртацца ў раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, каб спецыялісты правялі экспэртызу. Акрамя таго, жыхары маюць права папрасіць мясцовае кіраўніцтва паліваць дарогі ў гарачыя дні - так пыл не будзе падымацца ў паветра.

Пах настолькі моцны і непрыемны, што жыхары не рызыкуюць выводзіць раніцай у двор маленькіх дзяцей. Зварот да гарадскіх уладаў нічога не змяніў, таму мясцовыя жыхары збіраюцца пісаць наўпрост кіраўніку дзяржавы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках