20 красавiка 2024, Субота, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Ашчадбанка РФ раіць рыхтавацца да моцных ваганняў рубля

3
Кіраўнік Ашчадбанка РФ раіць рыхтавацца да моцных ваганняў рубля
Фота: Reuters

Насельніцтва павінна быць гатова да таго, што ў найбліжэйшыя гады рубель будзе вельмі валацільным.

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Ашчадбанка Герман Грэф у кулуарах Усходняга эканамічнага форуму, паведамляе «Інтэрфакс».

Ён падкрэсліў, што дынаміка курсу нацыянальнай валюты моцна залежыць ад сыравінных коштаў. «Мы прыйшлі да заканчэння сыравіннага цыклу, хутчэй за ўсё, у найбліжэйшыя гады мы наўрад ці ўбачым вельмі высокія кошты нафты, але я не здзіўлюся, калі будзе нейкая стабілізацыя», - прыводзіць агенцтва ягоныя словы.

Падчас таргоў 3 верасня кошт маркі Brent дасягае 50,30 даляра за барэль (звесткі на 14:45 паводле маскоўскага часу). Цягам дня ён павялічваўся да адзнакі 50,64 даляра і падаў да 49,94.

Даляр на Маскоўскай біржы падняўся да 67,27 рубля, еўра - да 75,55. Афіцыйныя курсы, устаноўленыя Цэнтрабанкам на 4 верасня, - 67,01 і 75,27 адпаведна.

На думку намесніка міністра фінансаў Аляксея Майсеева, рубель умацуецца ў першым паўгоддзі 2016 года. «Калі глядзець на апошнія 20 гадоў, то самы добры перыяд для рубля - гэта перыяд з канца лютага да сярэдзіны траўня. Я думаю, што ў наступным годзе няма ніякай прычыны чакаць чагосьці іншага», - сказаў Майсееў.

26 жніўня Грэф падзяліўся сваім прагнозам коштаў нафты. «Мы не песімісты, мы не падтрымліваем прагноз, што кошт будзе 20 даляраў за барэль і нават 40 даляраў, але відавочна, што кошт не будзе вельмі высокім», - заявіў ён і дадаў, што ў 2016 годзе нафта будзе каштаваць 50-60 даляраў.

Раней, 20 ліпеня, экспэрты Ашчадбанка папярэдзілі аб будучым валютным шоку. Яны адзначалі, што ён адбудзецца ў чацвёртым квартале 2015 праз ваганні ў пары даляр-еўра.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках