28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі распрацавалі сэрвіс Cat Street View - панарамы вуліц для каткоў

Cat Street View дазваляе зірнуць на гандлёвы раён горада Анаміці вачыма катка.

У рамках турыстычнага прасоўвання прэфектуры Хірасіма ў Японіі запусцілі незвычайны сэрвіс Cat Street View, які дазваляе зірнуць на гандлёвы раён горада Анаміці вачыма катка, паведамляе TechCrunch. Гэтая мясцовасць вядомая плоймай прыязных вулічных котак і такімі славутасцямі, як «каціная алея» і музей фігурак коткі з узнятай лапай, якая прыносіць поспех, піша onliner.by.

Стварылі карту два былыя супрацоўнікі Google Street View, якія спрактыкаваліся ў стварэнні такіх панарамных карт. Цяпер сэрвіс працуе толькі на японскай мове. Але на міні-карце ў даступнай форме пазначаныя пункты, дзе можна адшукаць катка на гарадской вуліцы. Акрамя каткоў, карта падае лаканічную даведку аб асобных крамах і ўстановах на вуліцах.

Праца над сэрвісам доўжыцца, і ў кастрычніку яго чакае значнае абнаўленне з даданнем новых лакацый і большай колькасці каткоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках