24 красавiка 2024, Серада, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фанаты каманд Украіны і Беларусі здадуць кроў для параненых

5
Фанаты каманд Украіны і Беларусі здадуць кроў для параненых

Пасля абследавання дарожная станцыя пералівання перадасць кроў для патрэб Львоўскага вайсковага шпіталя.

У суботу, 5 верасня, напярэдадні матчу паміж нацыянальнымі футбольнымі камандамі Украіны і Беларусі, у дарожнай станцыі пералівання крыві Львоўскай магістралі пройдзе акцыя заўзятараў абедзвюх камандаў здачы крыві для пацярпелых вайскоўцаў у зоне АТА. Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на прэс-цэнтр Львоўскай чыгункі.

Са слоў лекараў, усіх донараў забяспечаць патрэбнымі расходнымі матэрыяламі, будуць працаваць усе аддзяленні станцыі, каб адразу апрацаваць узятую кроў. Пасля абследавання дарожная станцыя пералівання перадасць кроў для патрэб Львоўскага вайсковага шпіталя.

Акцыя стартуе а 9:30 на вул. Агіенкі, 5 у Львове. Усе донары павінны быць паўналетнімі і мець пры сабе пашпарт. Ахвотныя ўзяць удзел у акцыі могуць звяртацца да арганізатараў праз тэлефон (063) 131-36-12.

Кваліфікацыйны матч да Еўра-2016 Украіна-Беларусь адбудзецца 5 верасня на стадыёне «Арэна Львоў».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках