16 красавiка 2024, aўторак, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўнай рэдактарцы «Хартыі-97» пагражаюць забойствам

72
Галоўнай рэдактарцы «Хартыі-97» пагражаюць забойствам
НАТАЛЛЯ РАДЗІНА

Галоўнай рэдактарцы сайта «Хартыі-97» паступаюць пагрозы пра забойства ад меркаваных «ціхароў» з акцый апазіцыі.

Першымі інфармацыю аб тым, што прысутныя на акцыі апазіцыі 23 верасня Мікіта Наглін і Тамара Балакіна - магчымыя агенты міліцыі ці спецслужбаў, так званыя «ціхары», паведамілі прадстаўнікі праваабарончай супольнасці «Тэрыторыя правоў». Інфармацыі супольнасці журналісты звыклі давяраць, бо яго актывісты супрацоўнічаюць з праваабарончым цэнтрам «Вясна», які размяшчае рэкламны банэр групы на сваім сайце.

Праваабаронцы напісалі, што гэтыя людзі заўсёды з'яўляюцца ў канцы акцый і правакуюць канфлікты. Затым гэтую ж інфармацыю размясцілі іншыя інфармацыйныя рэсурсы (потым гэтая інфармацыя была імі выдаленая без зняпраўджвання). Аднак ужо сёння «Наша Нiва» напісала, што яе карэспандэнты былі сведкамі, як «Наглін увесь час трымаецца ля лідараў апазіцыі на мітынгах і лезе да іх з размовамі - нават калі яны маюць стасункі з журналістамі».

Пасля таго, як гэты матэрыял з адпаведнымі спасылкамі быў апублікаваны на сайце charter97.org, галоўнай рэдактарцы сайта Наталлі Радзінай праз Фэйсбук адразу ж сталі паступаць пагрозы з боку Мікіты Нагліна: «Хрысціся, с...ка! З табой будзе таксама, што і з ведзьмамі сярэднявечча», «Радзіна, с...ка гнілая, ты са сваімі шчанюкамі за ўсё адкажаш. Мая табе парада: сядзі ў сваёй паландыі і дадому не вяртайся!».

Пры гэтым ніхто з іх не звярнуўся ў рэдакцыю сайта з просьбай зняць інфармацыю або размясціць зняпраўджванне - паступалі толькі пагрозы расправы.

«Напярэдадні «выбараў» у Беларусі супраць сайта charter97.org заўсёды развязваюцца кампанію цкавання, паступаюць пагрозы, выклікі ў суд, распачынаюцца крымінальныя справы. Падчас мінулай «выбарчай кампаніі» супраць нас распачалі тры крымінальныя справы, паступалі пагрозы журналістам, быў распляжаны офіс у Менску, забіты заснавальнік charter97.org Алег Бябенін, а я трапіла ў турму. Таму да пагрозаў чалавека, які называе сябе Нагліным, я стаўлюся больш чым сур'ёзна. Здзіўляе, што некаторыя быццам бы незалежныя СМІ замест журналісцкай салідарнасці развязалі супраць сайта «Хартыі» кампанію цкавання. Але магу запэўніць: мы будзем далей працаваць і пісаць праўду пра тое, што адбываецца ў Беларусі», - заявіла Наталля Радзіна.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках