24 красавiка 2024, Серада, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уночы ў Беларусі будуць замаразкі да -4°С

Уночы ў Беларусі будуць замаразкі да -4°С

У найбліжэйшы дзень, 1 кастрычніка, надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць пераважна абсяг падвышанага атмасфернага ціску.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, паведамляе Гідраметцэнтр.

Уночы і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер уночы слабы, удзень заходні, сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +1.. +7°С, на глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0..-4°С, максімальная тэмпература днём +12.. +17°С. Атмасферны ціск будзе падаць.

2 і 3 кастрычніка Беларусь будзе заставацца ў полі падвышанага ціску.

2 кастрычніка пераважна без ападкаў, толькі на поўначы невялікія кароткачасовыя дажджы. Уночы і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра ўначы 3.. +10°С, на тарфяніках Палесся месцамі слабыя замаразкі да 0..-2°С, удзень +12.. +19°С.

3 кастрычнік пераважна без ападкаў. Уночы і раніцай у паўднёвых раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы 4.. +11°С, удзень +12.. +19°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках