23 красавiка 2024, aўторак, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка і Коля патрапілі ў кітайскія СМІ

65
Лукашэнка і Коля патрапілі ў кітайскія СМІ

Увагу кітайскіх сацсетак і СМІ прыцягнула відэа, дзе беларускі кіраўнік прадстаўляе свайго сына Мікалая Сі Цзіньпіну і ягонай жонцы.

3 верасня ў Пекіне прайшоў парад, прысвечаны 70-годдзю перамогі Кітая ў вайне супраціву з Японіяй і заканчэння Другой сусветнай вайны. На ім прысутнічалі кіраўнікі шэрагу замежных дзяржаў, уключна з Аляксандрам Лукашэнкам. Увагу кітайскіх сацсетак і СМІ прыцягнула відэа, дзе беларускі кіраўнік прадстаўляе свайго сына кітайскаму прэзідэнту і ягонай жонцы, паведамляе тэлеканал «Дождь».

Лукашэнка цісне руку кітайскаму прэзідэнту, пасля чаго паціскае руку ягонай жонцы. У гэты час Мікалай вітаецца з Сі Цзіньпінам, затым жонка кітайскага кіраўніка цалуе яго ў шчаку ў знак прывітання і жэстам прапануе стаць каля яе мужа. Аднак тут жа Лукашэнка бярэ сына пад руку і адводзіць яго назад. Мікалай, хутчэй за ўсё, разгубіўшыся пракручваецца на адным месцы. Гэта і заўважылі кітайскія сацыяльныя сеткі.

Таксама ў кітайскім інтэрнэце заўважылі, што Сі Цзіньпін, праязджаючы на машыне па плошчы Цяньаньмэнь, аддаў гонар не правай рукой, як гэта заўсёды адбываецца, а левай. Існуе версія, што ён, такім чынам, аддаў гонар не толькі жаўнерам, але і цывільным асобам.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках