29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Выбары» ў ДНР і ЛНР пагражаюць Расеі новымі санкцыямі

2
«Выбары» ў ДНР і ЛНР пагражаюць Расеі новымі санкцыямі

Еўразвяз і ЗША разглядаюць магчымасць увядзення новых санкцыі супраць Расеі.

Гэта адбудзецца ў тым выпадку, калі ўлады самаабвешчаных «народных рэспублік» адмовяцца праводзіць мясцовыя выбары 25 кастрычніка - у дзень, калі яны павінны прайсці на астатняй тэрыторыі Украіны, піша "Коммерсант" са спасылкай на заходніх дыпламатаў.

Пакуль выбары ў ДНР запланаваныя на 18 кастрычніка, а ў ЛНР - на 1 лістапада. У выпадку, калі яны будуць праведзеныя ў гэтыя даты, Захад абвінаваціць самаабвешчаныя рэспублікі ў зрыве менскіх дамоўленасцей.

«Калі прадстаўнікі Данецка і Луганска прадоўжаць намагаць на сваім і «выбары» ў Данбасе пройдуць асобна ад агульнаўкраінскіх, не будуць адпавядаць украінскім законам і не будзе весціся маніторынг міжнароднымі назіральнікамі, гэта будзе вельмі сур'ёзна - і пры гэтым дэманстратыўным - ударам па менскіх дамоўленасцях. У сутнасці, гэта стане апошнім «цвіком у труну» мірных пагадненняў», - заявіў журналістам адзін дыпламат.

«Калі менскія дамоўленасці будуць пахаваныя гэткім грубым чынам, у нас не застанецца выбару», - заявіў іншы, запэўніўшы, што санкцыі «не з'яўляюцца самамэтай ЗША і ЕЗ». Пры гэтым ён адмовіўся ўдакладніць, якія менавіта новыя абмежаванні могуць быць уведзеныя ў дачыненні да Расеі.

Санкцыі супраць Расеі былі абвешчаныя ЗША і Еўразвязам летась пасля далучэння Крыма, якое на Захадзе называюць анэксіяй. Абмежавальныя меры неаднаразова станавіліся больш жорсткімі па меры эскалацыі канфлікту на Данбасе.

У канцы ліпеня ўлады ЗША ўвялі абмежаванні ў дачыненні да расейскіх кампаній і грамадзян, якія, паводле звестак Вашынгтона, задзейнічаныя ў схемах абыходу леташніх санкцый. Тады пад санкцыі трапілі дзелавыя партнёры Генадзя Цімчанкі і Барыса Ратэнбэрга, Іжэўскі механічны завод, канцэрн «Іжмаш», некалькі гандлёвых партоў ў Крыме, а таксама даччыныя структуры «Знешэканамбанка» і «Раснафты».

2 верасня дыпламатычная крыніца ТАСС паведаміла, што Еўразвяз падоўжыў да 15 сакавіка 2016 года тэрмін дзеяння чорнага спісу фізічных і юрыдычных асоб для Расеі і самаабвешчаных рэспублік Усходу Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках