20 красавiка 2024, Субота, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежнікі ператварылі прыпынак у Гомелі ў арт-аб'ект

10

Вайскоўцы часткі 1242 дамагліся перайменавання прыпынку «Вуліца Барысенкі» і заняліся яе добраўпарадкаваннем.

Проста пафарбаваць стары аблуплены павільён - нецікава. Так наважылі на афіцэрскім сходзе і абвясцілі конкурс цікавых ідэй. Хтосьці прапанаваў запрасіць для роспісу прыпынку прафесійнага графіціста, што і было зроблена, піша «Савецкі раён».

Усяго за дзень павільён здабыў зусім новы выгляд. Яго задні франтон упрыгожыла «палатно» з выявай тыповага палескага ўчастка Дзяржаўнай мяжы. Усе неабходныя атрыбуты на месцы: памежныя слуп і вышка, сігналізацыйны комплекс з кантрольна-следавай паласой. Важна, што мастак перадаў адчуванне атмасферы, якая пануе у прыграніччы - мір і спакой.

У самым павільёне на сцяну нанесеная эмблема органаў памежнай службы і Гомельскай памежнай групы. Цяпер не абавязкова падымаць галаву да аншлагу, каб здагадацца, на якім прыпынку знаходзішся.

Ужо неўзабаве значна зменіцца вонкавы выгляд не толькі прыпынку, але і ўсяго кутка горада, у якім дыслакуецца памежная група. У яе будынку поўным ходам ідзе рэканструкцыя, якая прадугледжвае і змяненне аблічча архітэктурных аб'ектаў. Будзе добраўпарадкаваная і тэрыторыя.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках