24 красавiка 2024, Серада, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BelToll: Уладальнікам аўтамабіляў, якія набылі ў беларускіх дылераў, трэба плаціць за праезд

7
BelToll: Уладальнікам аўтамабіляў, якія набылі ў беларускіх дылераў, трэба плаціць за праезд

У жнівеньскім указе №349, які вызваляў ад платы, гаворыцца пра аўто, набытыя на тэрыторыі краін МС, але што наконт «беларускіх пакупак»?

У рэдакцыю onliner.by звярнуўся наш чытач Арцём. Ён сутыкнуўся з магчымымі праблемамі падчас перагону Nissan Qashqai паміж абласцямі ўнутры краіны. Красовер ён збіраецца набыць у менскага дылера, а даставіць яго неабходна ў Горадню для далейшай пастаноўкі на ўлік. Па шляху - рамкі BelToll. Паўстала лагічнае пытанне: у жнівеньскім указе №349, які вызваляе ад платы, гаворыцца пра аўто, набытыя на тэрыторыі краін МС, але што наконт «беларускіх пакупак»?

Журналісты звярнуліся па каментар да прадстаўнікоў кампаніі. Там заўважылі, што ў апісаным выпадку давядзецца плаціць.

Арцём, як і берасцеец Аляксей, які паехаў у дзень уваходжання ў дзеянне ўказа ў аб'езд платных дарог, на ўсялякі выпадак звярнуўся на гарачую лінію BelToll. Аператар паведаміла: «Указ №349 распаўсюджваецца толькі на аўтамабілі, набытыя на тэрыторыі РФ і Казахстана, і вы, як фізічная асоба, можаце перасоўвацца па тэрыторыі РБ. Аднак калі вы купіце аўто ў РБ, то па платных дарогах без нумароў рухацца не маеце права».

Журналістам у BelToll далі больш пашыраны каментарый: «З моманту апублікавання Указа №349 вызваленне ад платы за праезд па платных дарогах тычыцца транспартных сродкаў (з агульнай масай да 3,5 тоны), увезеных фізічнымі асобамі на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза, альбо набытых фізічнымі асобамі на тэрыторыі дзяржаў - членаў ЕАЭС і ўвезеных на тэрыторыю Беларусі, і буксаваных імі прычэпаў. Як правіла, у такіх аўтамабіляў маецца рэгістрацыйны нумар (транзітны). Палажэнне Указа (падпункт 4.4) заканадаўча замацоўвае права іх бясплатнага перамяшчэння па платных дарогах цягам 10 дзён з дня іх выпуску мытнымі органамі ў мэтах абарачэння на мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза без абмежаванняў па карыстанні і распараджэнні, або з дня іх набыцця».

«Гэтае палажэнне не тычыцца тых аўтамабіляў, якія набытыя ў беларускіх аўтахаўсах і салонах, - звярнулі ўвагу на сутнасць сітуацыі ў BelToll. - Пры продажы на тэрыторыі Беларусі юрасобамі і ІП не вырабленых у Беларусі і не зарэгістраваных у нашай краіне механічных ТС, прычэпаў да іх, шасі Указам прадугледжваецца выдача пакупніку прадаўцом часовых нумарных знакаў. Выдача такіх знакаў прадаўцам забяспечваецца па іх заяўках у МУС. Гэта палажэнне Указа ўваходзіць у дзеянне праз 6 месяцаў пасля апублікавання. Гэта значыць, для «свежакупленага» аўто жыхара Горадні з 14 жніўня пакуль нічога не змянілася. Ягоны аўтамабіль, не маючы ніякіх рэгістрацыйных нумарных знакаў, не можа перасоўвацца, не парушаючы заканадаўства, як па платных дарогах, так і па ўсякіх іншых. Да таго моманту, калі такія часовыя рэгістрацыйныя знакі будуць распрацаваныя і стануць выдавацца беларускімі аўтасалонамі пакупнікам аўтамабіляў (як усталёўвае Указ), такі транспартны сродак паводле закона можа дастаўляцца да месца рэгістрацыі ў выпадку выкарыстання платных дарог толькі на лафеце (аўтавозе)».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках