24 красавiка 2024, Серада, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэк Сарыюш-Вольскі: Еўропе патрэбная доўгатэрміновая стратэгія бяспекі

Яцэк Сарыюш-Вольскі: Еўропе патрэбная доўгатэрміновая стратэгія бяспекі
Яцэк Сарыюш-Вольскі

ЕЗ рабіў больш дэкларатыўных заяў аб павелічэнні сваёй абароны, напраўду жа вайсковы патэнцыял толькі памяншаўся.

Пра гэта заявіў еўрадэпутат Яцэк-Сарыюш Вольскі ў сваім выступе, прысвечаным абароннай палітыкі ЕЗ, на сустрэчы дэпутатаў Еўрапейскай народнай партыі ў Катавіцэ, паведамляе "Еўрапейская праўда".

"Дэкларацыі не павялічаць сапраўдны патэнцыял бяспекі і абароны ў той час, калі на нашым парозе вайна ва Украіне і Сірыі", - сказаў ён.

З ягоных слоў, большасць краін не рэалізуе пастаўленую мэту NATO ў 2% ад ВУП выдаткаў на абарону.

"Мы з'яўляецца "папяровым тыграм" перад рэальнымі пагрозамі нашай бяспекі. Нэаімперыалістычная пазіцыя Расеі. Гібрыдная вайна, дэстабілізацыя краін Усходняга партнёрства, вайна ў Сірыі і Іраку, "Ісламская дзяржава", што замоцоўвае свае пазіцыі, сёння з'яўляюцца рэальнасцю, якую нельга ігнараваць", - заявіў еўрадэпутат.

Менавіта таму, з ягоных слоў, ЕЗ мае патрэбу ў сапраўдных пастановах, а не дэкларацыях, і стварэнні механізмаў, якія б дазволілі павялічыць выдаткі на абарону.

Сярод пастаноў, прапанаваных Еўрапейскай народнай партыяй - спрашчэнне працэсу прыняцця пастаноў у рамках агульнай замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі, дзеля гатоўнасці выкарыстоўваць свой вайсовы патэнцыял там, дзе ёсць інтарэсы ЕЗ.

"Толькі развіццё агульнай і доўгатэрміновай стратэгіі бяспекі дазволіць Еўропе падтрымліваць і ўмацоўваць свой абаронны патэнцыял", - адзначылі ў Еўрапейскай народнай партыі і падкрэслілі, што ЕЗ павінен спыніць хавацца за ЗША, калі гаворка ідзе пра абарону.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках