23 красавiка 2024, aўторак, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даход Расеі ад экспарту нафты знізіўся амаль у два разы

1
Даход Расеі ад экспарту нафты знізіўся амаль у два разы
Фота: РІА «Новости»

Даходы РФ ад экспарту нафты ў студзені-ліпені 2015 знізіліся ў 1,72 раза - да $56,229 мільярда.

Пра гэта сведчаць звесткі Федэральнай мытнай службы (ФМС) РФ, паведамляе РІА «Новости».

Пры гэтым у студзені-ліпені гэтага года Расея экспартавала 140,589 мільёна тон нафты (рост на 7,18% у параўнанні з аналагічным перыядам 2014).

Экспарт у краіны далёкага замежжа вырас на 8,68% - да 127,37 мільёна тон. У грашовым вылічэнні сума паставак склала 52,625 мільярда даляраў (у 1,73 раза менш, чым за студзень-ліпень 2014).

Экспарт нафты ў краіны СНД знізіўся на 5,37% - да 13,219 мільёна тон, у грашовым вылічэнні паказчык скараціўся на 35% - да 3,604 мільярда даляраў.

Экспарт нафтапрадуктаў за студзень-ліпень 2015 у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 вырас на 9% - да 105,05 мільёна тон. Паказчык у грашовым вылічэнні склаў 44,428 мільярда даляраў супраць 70,525 мільярда даляраў за аналагічны перыяд папярэдняга года.

Экспарт нафтапрадуктаў у далёкае замежжа склаў 100,374 мільёна тон на 41,993 мільярда даляраў. У тым ліку, бензіну было экспартавана 1,452 мільёна тон на 812,4 мільёна даляраў, дызельнага паліва - 29,992 мільёна тон на 16,115 мільярда даляраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках