20 красавiка 2024, Субота, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ цісне на маці Алеся Чаркашына

41
КДБ цісне на маці Алеся Чаркашына

Спецслужбы Беларусі тэлефануюць маці забітага ва Украіне берасцейца і пытаюцца, чаму ягонае пахаванне ператварылася ў акцыю.

Пра гэта паведамілі «Белсату» сябры Алеся Чаркашына.

Учора ў Берасці пахавалі Алеся Чаркашына, але спецслужбы не пакінулі маці героя, які загінуў, нават у дзень пахавання. Учора ёй патэлефанавалі з КДБ і хацелі пагаварыць аб дзейнасці Алеся ва Украіне. Ад размовы жанчына адмовілася.

Сёння Святлану Чаркашыну зноў патурбавала тэлефанаванне з КДБ. Гэтым разам работнікаў спецслужбаў цікавілі два пытанні: чаму пахаванне ейнага сына ператварылася ў масавую акцыю, і хто даў дазвол на пахаванне Алеся на Камянец-Жыровіцкім могілках.

Таксама пачаліся праверкі ў трупярні, дзе знаходзілася цела Алеся перад пахаваннем, работнікаў трупярні абвінавачваюць у тым, што яны незаконна выдалі цела Чаркашына для пахавання. Прадстаўнікі спецслужбаў ціснуць і на кіраўніцтва ЖКГ Берасцейскага раёна, каб даведацца, на якой падставе выдалі зямлю для пахавання Алеся на Камянец-Жыровіцкіх могілках.

33-гадовы Алесь Чаркашын быў паранены 10 жніўня падчас танкавай атакі прарасейскіх ваеўнікоў у Валнавасе. Хлопца параніла з 82-мм мінамёта БМ-37. Ён страціў руку, а ад аскепкаў міны, якія трапілі ў грудзі, нырку і галаву, пачалося заражэнне крыві. Ваяка стаў першай беларускай ахвярай канфлікту на Данбасе на ўкраінскім баку.

Алесь Чаркашын быў экс-старшынём берасцейскай гарадской арганізацыі БХД. Ён быў медыкам, прайшоў адмысловую падрыхтоўку і ехаў на фронт дапамагаць параненым. Больш за паўгода быў у складзе ДУК ПС, а пазней стаў капеланам у складзе тактычнай групы «Беларусь».

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках