20 красавiка 2024, Субота, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сева Наўгародцаў правёў сваю астатнюю праграму на Бі-бі-сі

5
Сева Наўгародцаў правёў сваю астатнюю праграму на Бі-бі-сі
Сева Наўгародцаў

Праграмай, якая выйшла з лонданскага Пушкін-хаўса, ён закончыў сваю 38-гадовую кар'еру вядоўцы Бі-бі-сі.

У астатнім выданні "Бібісевы" ў Лондане ўзялі ўдзел госці, якіх у мінулыя гады Сева запрашаў у студыю. Прагучалі фрагменты старых выданняў праграмы, сярод іншага, інтэрв'ю з Алегам Гардзіеўскім, былым супрацоўнікам КДБ і падвойным агентам брытанскай і савецкай выведак.

Не менш яскравым было з'яўленне ў праграме "Севазварот" вядомага музыкі Сяргея Курохіна. Урывак з праграмы з ягоным удзелам прагучаў у Пушкін-хаўсе. Курохін "выканаў" бюлетэнь навін, акампануючы сабе на раялі.

У астатнім выданні праграмы ўдзельнічалі і яе прадусары, якія працавалі над ёй у розныя гады.

Першая перадача Севы на Бі-бі-сі, якая звалася "Праграма поп-музыкі з Лондана", выйшла ў эфір у 1977 годзе. Пасля яна трансфармавалася ў "Рок-пасевы", якія атрымалі фенаменальную вядомасць. Быўшы, фактычна, унікальным акном у заходнюю – сярод іншых, брытанскую - поп-культуру для жыхароў СССР, гэтая праграма зрабіла імя Севы вядомым у мільёнах савецкіх дамоў.

Ягоную фірмовую манеру вядзення - нефармальную і злёгку іранічную - лёгка пазнавалі слухачы ва ўсёй краіне. Севу сталі называць першым расейскім ды-джэем, а ягоныя фанаты папоўнілі сталую аўдыторыю Бі-бі-сі.

Штотыднёвае музычна-гутарковае радыёшоў "Севазварот", якое Наўгародцаў прыдумаў і пачаў весці ў 1987 годзе, стала сапраўды культавым.

"БібіСева" з 2003 года выходзіў у жывы эфір штодня з панядзелка да пятніцы. Гэтая перадача распавядала пра розныя падзеі - у Расеі і свеце - пад жывым, часта нечаканым кутом, асаблівую ўвагу надаючы мастацтву і культуры.

У 2005 годзе каралева Элізабэт II асабіста узнагародзіла Севу Ордэнам Брытанскай імперыі за заслугі ў галіне вяшчання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках