28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямікласнік знайшоў памылку ў берасцейскіх чыноўнікаў

18

На ўездзе ў Берасце з боку Камянецкай шашы стаіць рэкламны шчыт з памылкай у загалоўнай фразе.

Сустракае ён гасцей культурнай сталіцы Беларусі ўжо пяты месяц, а заўважыў хібу не які-небудзь лінгвіст, а хлопчык-сямікласнік. Менавіта ён паведаміў пра памылку ў рэдакцыю «Вечернего Бреста».

Пры ўездзе ў Берасце, пакружыўшы на коле каля Камянецкай шашы, выберыце «прамень», які вядзе ў мікрараён «Бярозаўка». Не праехаўшы і хвіліны, вы ўбачыце па правы бок канструкцыю 6 на 3 м. Білборд падзелены на два сэнсавыя блокі - карта славутасцяў ды сацыяльна значных аб'ектаў горада і яе асобная легенда. Плакат азагалоўлены фразай «Берасце запрашае!» на расейскай і ангельскай мовах. Менавіта ў другой частцы дапушчаная памылка: замест «Welcome to Brest» атрымалася «Welcom to Brest».

Журналісты затэлефанавалі Мікалаю Шайко, загадчыку сэктару спорту і турызму аддзела адукацыі, спорту і турызму Берасцейскага гарвыканкама. Ён распавёў, што пры складанні тэксту для рэкламнага плаката, калі матэрыял падлягае перакладу, яны звяртаюцца да прафесійнага ліцэнзаванага перакладчыка. У гарвыканкаме адзінкі перакладчыка няма. Пасля складання макет праходзіць некалькі этапаў узгаднення.

«Мы шмат разоў пераправяралі тэкст. Думаю, памылка закралася, калі друкавалі», - выснаваў Мікалай Шайко.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках