20 красавiка 2024, Субота, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бронетранспарцёры з Вялікабрытаніі прыбылі ў Латвію

1
Бронетранспарцёры з Вялікабрытаніі прыбылі ў Латвію
ФОТА: МІНІСТЭРСТВА АБАРОНЫ ЛАТВІІ

У Латвію дастаўлены першыя чатыры вусенныя бронетранспарцёры CVRT з Брытаніі.

Пра гэта паведамляе rus.DELFI.lv са спасылкай на Мінабароны краіны.

Як паведамілі ў міністэрстве, бронетранспарцёры будуць выкарыстоўвацца для навучання тэхнікаў, механікаў ды іншых вайскоўцаў на Адажскай вайсковай базе.

"Гэта важны крок ва ўмацаванні абараназдольнасці Латвіі, бо гэтыя мадэрнізаваныя бронемашыны, абсталяваныя найлепшай процітанкавай зброяй, значна палепшаць баяздольнасць і мабільнасць пяхотнай брыгады наземных сіл", - падкрэсліў міністр абароны Райманд Бергманіс.

Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі атрымаюць бронетранспарцёры CVRT у перыяд з 2016 да 2020 года. Дастаўка тэхнікі будзе адбывацца спакваля.

Пагадненне аб закупе 123 вусенных бронетранспарцёраў у Вялікабрытаніі было падпісанае ў верасні 2014 года.

Кошт тэхнікі і навучання складае блізу 70 млн еўраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках