29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі ЗША супраць Кітая могуць быць уведзеныя ўжо на наступным тыдні

Санкцыі ЗША супраць Кітая могуць быць уведзеныя ўжо на наступным тыдні

Санкцыі ЗША супраць кітайскіх кампаній, якія маюць дачыненне да кіберзлачынстваў супраць амерыканскіх арганізацый, магчыма, будуць уведзеныя ўжо на наступным тыдні.

Пра гэта паведамляе "Украінская праўда" са спасылкай на CNN.

"Пакет штрафаў для арганізацый, якія, як мяркуюць, нясуць адказнасць за кібератакі, падрыхтоўваюць цягам некалькіх месяцаў. Крыніца ва ўрадзе, знаёмая з працэсам пацвердзіла, што іх разгледзяць на гэтым тыдні", - сказана ў паведамленні.

Аднак, чыноўнікі падкрэслілі, што ў пятніцу, 4 верасня, канчатковая пастанова яшчэ не была прынятая.

ЗША неаднаразова называлі Кітай і Расею галоўнымі кіберпагрозамі. Яшчэ ў лістападзе 2011 года ўправа нацыянальнай контрвыведкі ў дакладзе кангрэсу ЗША паведамляла, што хакеры з гэтых дзвюх краін найбольш актыўна спрабуюць праз інтэрнэт пракрасціся на абароненыя сэрверы, дзе захоўваецца эканамічная і абаронная інфармацыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках