24 красавiка 2024, Серада, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марш беларускіх і ўкраінскіх фанатаў у Львове: Разам назаўсёды!

33

Супольная акцыя заўзятараў з Беларусі і Украіны прайшла ў Львове.

Марш пачаўся а 17:00 ля Манумента Славы на скрыжаванні вуліц Стрыйскай і Герояў Майдана. Адтуль удзельнікі акцыі накіраваліся да «Арэны-Львова», дзе сёння пройдзе матч паміж нацыянальнымі камандамі Беларусі і Украіны. У маршы ўзялі ўдзел больш за тысячу чалавек. Пра гэта сайту charter97.org паведамляюць удзельнікі маршу, якія даслалі ў рэдакцыю здымкі.

Асцярожна, нецэнзурная лексіка!

Удзельнікі маршу спявалі песні і скандавалі патрыятычныя лозунгі. Беларусы размахвалі бел-чырвона-белымі сцягамі. Фанаты разгарнулі велізарную расцяжку з надпісам «Братэрства сумлення», упрыгожаную нацыянальнай сімволікай абедзвюх краін. Сярод лозунгаў - найбольш папулярныя воклічы пра прэзідэнта Расеі і слоган «Разам назаўжды».

Напярэдадні беларускія і ўкраінскія заўзятары разам здалі кроў параненым ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі вайскоўцам.

Нагадаем, сёння ў Львове адбудзецца адборачны матч чэмпіянату Еўропы Украіна - Беларусь. Паводле прапановы гаспадароў заўзятары абедзвюх нацыянальных каманд перад пачаткам паядынку наважылі прайсці супольным маршам да стадыёна.

Фота: «Наша нiва» www.nn.by,
Ірыны Арахоўскай
Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках