19 красавiка 2024, Пятніца, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзеці-інваліды змогуць вучыцца ў звычайных школах

6
Дзеці-інваліды змогуць вучыцца ў звычайных школах

Адукацыя будзе даступная на ўсіх узроўнях: у дзіцячых садках, школах, каледжах, ПТВ і ВНУ.

Раней дзеці з асаблівасцямі развіцця маглі атрымліваць адукацыю ў спецшколах і інтэграваных класах у звычайных школах, піша kp.by.

Інклюзіўная адукацыя, якая прыйдзе на месца гэтых мадэляў, падобная да інтэграванай: дзеці з асаблівасцямі і здаровыя вучацца ў адным класе, але сістэма і падыходы навучання падладжваецца пад дзіцяці. Больш за тое, адукацыя будзе даступная на ўсіх узроўнях: у дзіцячых садках, школах, каледжах, ПТВ і ВНУ. Пры гэтым спецкласы і групы для інвалідаў абяцаюць не закрываць. Адная з задач праграмы - фармаванне талерантнасці ва ўсіх удзельнікаў навучальнага працэсу.

Фінансаванне інклюзіўнай адукацыі будзе ісці за кошт дзяржбюджэту і спонсарскіх сродкаў. Найбліжэйшыя два гады будзе ісці падрыхтоўка рэалізацыі канцэпцыі. У 2018 асобныя навучальныя ўстановы цалкам пяройдуць да інклюзіўнай адукацыі, а пасля 2020 года склад удзельнікаў праграмы павінен пашырыцца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках