28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве эвакуявалі чатыры вакзалы праз паведамленні пра бомбу

2
У Маскве эвакуявалі чатыры вакзалы праз паведамленні пра бомбу

З Беларускага, Ленінградскага, Курскага і Яраслаўскага вакзалаў былі эвакуяваныя больш за паўтары тысячы чалавек.

Эвакуацыя пачалася пасля ананімнага паведамлення аб мінаванні аднаго з чыгуначных тэрміналаў Масквы. Пра гэта агенцтву «Масква» паведаміў прэс-сакратар Дырэкцыі чыгуначных вакзалаў Канстанцін Харламаў, піша Lenta.ru.

Невядомы паведаміў аб знаходжанні бомбы на адным са сталічных вакзалаў аа 15:30 паводле менскага часу. Харламаў удакладніў, што на Савелаўскім, Рыжскім і Казанскім вакзалах на гэты момант працуюць кінолагі, а Ленінградскі вакзал ужо правераны - выбуховага прыстасавання там няма.

Прэс-сакратар Маскоўскай чыгункі (МЧ) Уладзімір Зайчанка адзначыў, што пагроза выбуху не парушыла графік руху цягнікоў. «Усе цягнікі працуюць у штатным рэжыме. Ніякіх затрымак няма», - паведаміў Зайчанка.

Нагадаем, учора, 4 верасня такі інцыдэнт адбыўся ў Санкт-Пецярбургу. Эвакуацыя праводзілася з пяці чыгуначных вакзалаў Санкт-Пецярбурга, а таксама з рачнога, марскога і аўтавакзала горада пасля ананімнага званка аб мінаванні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках