18 красавiка 2024, Чацвер, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржкантроль: На аўтазапраўках «Беларуснафты» не даліваюць паліва

94
Дзяржкантроль: На аўтазапраўках «Беларуснафты» не даліваюць паліва
Фота: belarus.by

Камітэт дзяржкантролю праверыў аўтазапраўкі, якія належаць РУП «Беларуснафта-Менскаўтазапраўка».

Праверка паказала, што на 10 з 19 АЗС не даліваюць паліва: абсталяванне было адпаведна наладжанае.

Як піша «Ежедневник», КДК прапанаваў канцэрну «Белнафтахім» звольніць дырэктара і яго намесніка сістэмы менскіх АЗС. Акрамя таго, матэрыялы праверкі накіраваныя ў праваахоўныя органы для прававой ацэнкі: у дзеяннях службовых асоб Дзяржкантроль угледзеў не толькі безгаспадарчасць і марнатраўства, але і прыкметы карупцыі.

Так, выдаткаваўшы значныя сродкі на абнаўленне аўтамыек і СТА пры аўтазапраўках, «Беларуснафта-Менскаўтазапраўка» проста здало іх у арэнду прыватнай кампаніі за смешныя грошы. Напрыклад, абнавіўшы абсталяванне СТА за 1,2 млрд. рублёў, прадпрыемства адразу ж здало яго ў арэнду за суму, што ледзь перавышае 11 млн. рублёў.

Пры гэтым кіраўніцтва аўтазаправак выпісвала сабе значныя прэміі, прыпісваючы дасягненне запланаваных паказчыкаў. Праваахоўныя органы разбіраюцца таксама з неверагодна велізарным прабегам службовых аўтамабіляў кіраўніцтва. За месяц яны паспявалі наездзіць па 6-7 тысяч кіламетраў.

Акрамя таго, дырэктар і яго намеснік за кошт прадпрыемства купілі сабе мабільныя тэлефоны коштам тысячу даляраў кожны. Не змаглі нармальна абгрунтаваць кіраўнікі і сваё замежнае балтыйскае турнэ, якое каштавала «Беларуснафта-Менскаўтазапраўцы» 92 млн. рублёў.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках