25 красавiка 2024, Чацвер, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На МКАД праз разбітае дарожнае пакрыццё пашкоджаныя больш за 10 машын

8
На МКАД праз разбітае дарожнае пакрыццё пашкоджаныя больш за 10 машын
ФОТА: CTV.BY

Увечары 28 студзеня блізу 10 машын пашкодзілі падвеску, дыскі і колы на ўнутраным кальцы МКАД у раёне Лагойскага тракта.

Прычынай стала разбітае дарожнае палатно ў другой паласе. Пра гэта tut.by паведамілі відавочцы.

- Я вяртаўся з працы а 20.00, - распавёў Максім, кіроўца Opel. - Калі ехаў па мосце МКАД у раёне Лагойскага тракту, пачаў перастройвацца з 3-й паласы ў другую і наляцеў ці то на нейкія выбоіны або кавалкі асфальту, якія, як я потым заўважыў, ляжалі на праезнай частцы. Машыну вельмі добра скаланула. Высветлілася, што на двух колах з правага боку пагнуліся дыскі.

У другім шэрагу ўжо стаяла шмат машын з рознымі пашкоджаннямі.

Аўтаўладальнікі апавясцілі ДАІ аб тым, што адбылося, а тыя ў сваю чаргу выклікалі дарожныя службы для рамонту пакрыцця.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках